У Мінску адкрыецца выстава полацкай мастачкі

Галерэя “Вільнюс” прапануе выставу графікі маладой таленавітай мастачкі з г.Полацку Кацярыны Мясніковай. Увазе гледачоў будзе прадстаўлена больш за 30 твораў, напісаных, за апошні год.

Выстава з’яўляецца лагічным працягам мінулагодняга праекту “Цішыня” і своеасаблівым падсумаваннем су-размовы аўтара з уласным унутраным “Я”. Гэта своеасаблівая споведзь. У сваіх графічных творах мастачка спавядаецца ў любові да гэтага свету, яна фіксуе імгненні жыцця, амаль нябачныя вокам, жыцця, чыя цішыня – ахінае і дазваляе адчуць голас уласнай душы.

г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55.  т. 281-49-27,  281-40-77

 

Кацярына Мяснiкова

Нарадзiлася 01.05.1981 г. у Полацку.

Вучылася ў Полацкай мастацкай школе.

Скончыла мастацка-графiчны факультэт Вiцебскага Дзяржаўнага унiверсiтэта імя П.М. Машэрава ў 2004 г.

Працуе ў тэхніцы пастэлі, большасць сваіх твораў стварае падчас пленэраў.

Куратар моладзевага пленэра «У пошуках Атлантыды».

Куратар мастацкага праекта «Беларускi АРТ-Алфавiт».

Сябра Беларускага Саюза Мастакоў з 2014 г.

Поделиться с друзьями:

Добавить комментарий